СТАРЫ́ УЛА́С (сапр. Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч; 23.3.1865, г. Валожын Мінскай вобл. — 30.9.1939),

бел. пісьменнік, фалькларыст. Служыў кухарам, аб’ездчыкам, ляснічым. Друкаваўся з 1909 у газ. «Наша ніва». Апрацоўваў нар. паданні і легенды. Аўтар парадыйна-сатыр. вершаванага апавядання «Тры зладзеі» (1912). У паэме «Год беларуса» (1910) паказаў побыт і працу сялян. Пісаў пра іх цяжкае жыццё. У творах уплыў бел. фальклору. Рукапісы С.У. ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы.

Тв.:

Год беларуса. Мн., 1990.

Літ.:

Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.

Стары Улас.

т. 15, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)